Дзень Волі адзначыць у Беластоку ў касцёле і кавярні
91-ыя угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку распачнуцца а 16 гадзіне з беларускай імшы ксяндза Сяргея Мацюшонка ў Фарным касцёле.
А а 18-й "Беларускі саюз» запрашае на святкаванне Дня Волі ў кавярню «ФАМА» па вуліцы Легіяновай, 5. Заспявае бард Зміцер Бартосік, пакажуць дакументальны фільм пра Слуцкі збройны чын, будзе шмат іншых цікавостак. Уваход вольны.