Дзесяткі людзей прыйшлі падтрымаць Насту Азарку
Дзесяткі людзей прыйшлі сёння падтрымаць Насту Азарку, крымінальная справа якой разглядаецца нясвіжскім судом. Нагадаем, дзяўчыну абвінавачваюць у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі – “Маладога фронту”. Пра тое, што адбываецца зараз каля будынку суда “Еўрарадыё” распавёў праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
“На дадзены момант каля суду знаходзіцца чалавек 20. Чалавек 35-40 знаходзяцца ў будынку. Шмат супрацоўнікаў міліцыі. Побач – РАУС, у якім сядзяць чалавек 20 супрацоўнікаў АМАПу з Менску. Суддзя вельмі спяшаецца, каб працэс хутчэй быў скончаны”.