Дзевяць патэнцыйных кандыдатаў падалі дакументы ў ЦВК

Да 16 гадзін 12 лістапада дакументы ў Цэнтравыбаркам прынеслі Рыгор Кастусёў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус, Віктар Цярэшчанка. Дакументы кіраўніка краіны падаў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Ярмошына: “Аляксандр Рыгоравіч таксама падаў дакументы. Сёння ў 10:40 у мяне быў Радзькоў. Пакуль не бачыла толькі ад Міхалевіча”.

Нагадаем, што сёння апошні тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты.

Дарэчы, сярод іншых дакументаў патэнцыйныя кандыдаты мусяць падаць падатковыя дэкларацыі. Яны будуць апублікаваныя на сайце ЦВК адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Нагадаем, рэгістрацыя папярэдне запланаваная на 18 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі