Дзеячы культуры і навукі выступілі супраць “бязладдзя”

Адкрыты ліст у абарону пераследаваных у Беларусі іншадумцаў падпісалі болей за 300 дзеячаў культуры і навукі Расіі. В апублікаваным на сайце Openspace.ru лісце ёсць патрабаванне спыніць пераслед людзей, “уся віна якіх у спробе публічна выразіць сваё меркаванне”.

Парламенцкую асамблею Савета Еўропы ды іншыя міжнародныя структуры заклікаюць выкарыстаць свой уплыў для вызвалення затрыманых і спынення
“бязладдзя”, якое чыняць беларускія ўлады.

Сярод падпісантаў — Міхаіл Айзенберг, Аляксандр Архангельскі, Сяргей Бачароў, Сяргей Гандлеўскі, Аляксандр Далінін, Барыс Дубін, Віктар Жываў, Цімур Кібіраў, Аляксандр Васпават, Олег Праскурын, Леў
Рубінштэйн, Марыя Сцяпанава, Андрэй Тапаркоў, Алена Фанайлава, Лазар Флейшман і Аляксей Цвяткоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі