Дзеянні Беларусі можна прыраўняць да расійскай агрэсіі — Генштаб Украіны

Дзеянні Беларусі можна прыраўняць да расійскай агрэсіі — Генштаб Украіны

Украінскі Генштаб выказаўся наконт удзелу ўладаў Беларусі ў расійскай агрэсіі.

"Самаабвешчанае кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь працягвае адмаўляць удзел у вайне супраць Украіны, бесперашкодна прадастаўляючы тэрыторыі для размяшчэння падраздзяленняў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, аэрадромную і транспартную сеткі, а таксама месцы для размяшчэння пускавых установак крылатых і балістычных ракет, — гаворыцца ў заяве. — У той жа час, у адпаведнасці з міжнароднымі прававымі актамі, як агрэсар можа разглядацца "краіна, якая падае сваю паветраную прастору, сваю тэрыторыю для нанясення удараў па трэцяй краіне".

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка прызнаваў нанясенне ракетных удараў з Беларусі па тэрыторыі Украіны. Шматлікія запускі ракет з РБ фіксавалі і ўкраінцы, і Захад. Украінскае войска на гэтыя ўдары пакуль не адказвае. Але пра саўдзел Беларусі ў агрэсіі гаворыцца ўсё больш. У Мінску ж яго адмаўляюць.

"Таксама Рэспубліка Беларусь прадастаўляе расійскім акупантам магчымасць карыстацца сеткай лячэбных устаноў на сваёй тэрыторыі, — працягвае Генштаб Украіны. — Так, на працягу апошніх сутак у населены пункт Нароўля Гомельскай вобласці адзначана прыбыццё з тэрыторыі Украіны вялікай колькасці расійскіх вайскоўцаў з раненнямі рознай ступені цяжкасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі