Джэй Джэй Абрамс адмовіўся ад "Цёмнай вежы"
Эпічны шматтомны твор у жанры фэнтэзі Стывена Кінга “Цёмная вежа” мог
бы стаць чарговай франшызай, асуджанай на поспех, калі б прадзюсер і
рэжысёр Джэй Джэй Абрамс (“Застацца жывым”, “Монстра”, “Зорны шлях”) не
адмовіўся ад гэтага праекту. “Цёмная вежа” — вельмі складаная рэч з пункту гледжання менавіта літаратуры. Я цяпер заняты іншым, — сказаў Абрамс у інтэрв'ю MTV. — Пасля таго, як я шэсць гадоў прапрацаваў над “Застацца жывым”, мне зусім не хочацца патраціць яшчэ 7 гадоў на адаптацыю сваёй самай любімай кнігі. Я вельмі вялікі прыхільнік Стывена Кінга і страшна баюся зрабіць што-небудзь не так”.
Фота: www.tv.ua
Фота: www.tv.ua