Джэймс Бонд адмовіўся граць Тора

Брытанскі акцёр Дэніэл Крэйг, які сыграў Джэймса Бонда, адмовіўся граць галоўную ролю ў карціне "Тор" ("Thor") студыі Marvel, паведамляе IESB. Прадзюсары Marvel зрабілі яму прапанову, але ён адмовіўся. Тор з'яўляецца выдуманым персанажам з коміксаў Marvel, створаны па выяве бога са скандынаўскай міфалогіі. Сцэнар "Тора" напісаў Марк Пратасевіч, які працаваў над сюжэтам фантастычнай карціны "Я - Легенда".

Рэліз "Тора", рэжысёрам якога будзе ірландзец Кенэт Брана, запланаваны на 2010 год.

Раней стала вядома, што брытанскі прадзюсар і рэжысёр Мэцью Вон не стане працаваць над "Торам" з-за таго, што запрасіў занадта вялікі бюджэт на здымкі. Варта адзначыць, што Вон працаваў над першай версіяй сцэнара "Тора" разам з Пратасевічам.

Фота: www.rus.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі