Джоан Роўлінг без Гары Потэра пакутуе больш чым без мужа
Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг заявіла, што растанне з Гары Потэрам стала для яе больш цяжкай падзеяй, чым развод з мужам.
Пра гэта 42-гадовая Роўлінг расказала ў Лондане на цырымоніі ўручэння ўзнагароды South Bank Show Award, якой яна была ўдастоеная за выбітныя дасягненні.
Нагадаю, што апошняя кніга Роўлінг, якая распавядае пра хлопчыка-чараўніка, выйшла ў 2007 годзе.
І як сказала пісьменніца, гэта стала для яе выдатнай магчымасцю спыніцца і перавесці дыханне, каб падумаць: "Божа мой, паглядзі, што адбылося з ідэяй, якая наведала цябе 17 гадоў назад у цягніку".
Роўлінг прызналася, што ў яе "галаве заўсёды існаваў разрыў паміж тым, што адбываецца ў казачным свеце, і тым, што адбываецца з кнігамі ў рэальнасці. Хоць гэта і было заўважна, калі прыходзілі аўтарскія ганарары".
Дадам, што кнігі пра Гары Потэра разышліся накладам больш за 400 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце і прынеслі сваёй стваральніцы 545 мільёнаў долараў.
Падчас інтэрв'ю за сцэнай пасля атрымання ўзнагароды Роўлінг у чарговы раз падкрэсліла, што не мае намеру пісаць працяг прыгодаў Гары Потэра.
Зараз яна працуе над новым праектам, аднак не спяшаецца раскрываць яго сутнасць.
У той жа час паводле інфармацыі брытанскага выдання The Daily Mail, Роўлінг збіраецца напісаць і 8-ю кнігу потэрыяны, у якой Гары Потэр ужо не будзе цэнтральным персанажам.
Фота: www.blurtit.com