Джон Лорд вернецца ў склад Deep Purple
Былы клавішнік брытанскага гурта Deep Purple Джон Лорд збіраецца вярнуцца ў склад рок-калектыву падчас дабрачыннага канцэрту «Sunflower Jam», які адбудзецца ў Porchester Halls у Лондане 25 верасня. Як паведамляе BlabbermouthNet, 67-гадовы музыка далучыцца да астатніх
удзельнікаў, каб сабраць грошы для Sam Buxton Sunflower Healing Trust.
Гэта будзе першае з'яўленне Лорда ў складзе Deep Purple за некалькі апошніх гадоў. У «Sunflower Jam» таксама прымуць удзел Роберт Плант, Пол Уэлер, Марго Бучанан і іншыя.
Дадам, што дабрачынная арганізацыя Sam Buxton Sunflower Healing Trust была створаная ў 2006 годзе, каб дапамагаць хворым на рак у Вялікабрытаніі.
Фота: www.veryinterestingpeople.com