Джонас Макорд здыме "Уваскрэсенне Хрыстова"

Рэжысёр Джонас Макорд, вядомы гледачам па фільме "Цела" з удзелам Антоніа Бандэраса, здыме карціну пад назвай "Уваскрэсенне Хрыста", паведамляе Variety. Аднак сюжэт фільма будзе будавацца не столькі вакол Выратавальніка чалавецтва, колькі вакол людзей, датычных да яго забойства - пракуратара Понція Пілата, цара Ірада, Юды і першасвятара Каіафы.

"У большай ступені гэта будзе аповед пра галоўных персанажаў гэтай драмы. Мы хочам зняць фільм у духу "Гладыятара" пра падзеі першага стагоддзя нашай эры", - пракаментаваў прадзюсер праекту Біл Макей (Bill McKay).

Па яго словах, у аснове "Уваскрэсення Хрыста" будзе ўсім вядомы біблейскі сюжэт і сучасныя навуковыя адкрыцці.

Здымкі фільма пачнуцца ў ліпені 2010-га года і пройдуць на тэрыторыі Ізраіля, Марока і Еўропы. Бюджэт праекту ацэньваецца ў 20 мільёнаў долараў.

Нагадаем, што самым паспяховым фільмам, прысвечаным Хрысту, з'яўляецца карціна Мэла Гібсана "Страсці Хрыстовы", якая выйшла ў 2004-м годзе і зарабіла ў сусветным пракаце больш за 600 мільёнаў долараў.

Фота: kinozemli.by.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі