Джоні Дэп прэтэндуе на ролю ў фільме Кэтрын Бігелоў
Да ролі ў новай карціне аскараноснай Кэтрын Бігелоў прыглядаецца не толькі Том Хэнкс, як пра гэта паведамлялася раней, але і Джоні Дэп. Новая працоўная назва фільма – «Сабакі што спяць» (першапачаткова фільм
называўся «Патройная мяжа»). Пра гэты крымінальны трылер вядома толькі
тое, што ў ім будзе пяць галоўных роляў, і, напэўна, на дзве з іх ужо
прэтэндуюць Хэнкс і Дэп.
Фота: kinopark.by
Фота: kinopark.by