Джоні Дэп растаўсцеў дзеля новага фільма
Ён змяніўся да непазнавальнасці.
Галівудскі акцёр Джоні Дэп набраў вагу для здымак у фільме Кэвіна Сміта “Аматары ёгі”, пішуць замежныя СМІ.
Зрэшты, ён не толькі растаўсцеў, але і пагадзіўся здымацца з вялікай колькасцю грыма на твары і са змененай формай носу. Цяпер Джоні Дэпа параўноўваюць з французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзьё.
У новым фільме здымаецца таксама дачка Дэпа, Лілі-Роўз Мэладзі Дэпп і гэта будзе яе першая буйная роля ў кіно.
Рэліз карціны ў ЗША прызначаны на 1 чэрвеня 2015 году.