Джорджа Буша абвінавачваюць ў плагіяце
Джорджа Буша абвінавачваюць ў плагіяце. Амерыканскія журналісты апублікавалі вялікі спіс цытат з мемуараў 43-га прэзідэнта ЗША, якія ён запазычаў з іншых кніг і артыкулаў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Да прыкладу, Буш пераказвае дыялог Хаміда Карзая і аднаго з палявых камандзіраў, які адбыўся на інаўгурацыі прэзідэнта Афганістана. Вядома, што экс-кіраўнік Белага дома на мерапрыемстве не прысутнічаў, але спасылку на іншага аўтара ён так і не прывёў. У іншым раздзеле Буш прыводзіць нібы сказаныя яму асабіста словы Джона Макейна. Насамрэч, сенатар вымавіў іх у інтэрв'ю газеце "Вашынгтон пост". Акрамя гэтага, экс-прэзідэнта падазраюць у запазычаннях з кніг Боба Вудварта - журналіста, які пісаў аб дзейнасці адміністрацыі ЗША.