Джымі Пэйдж названы найвялікшым гітарыстам усіх часоў

Удзельнік брытанскага рок-гурта Led Zeppelin Джымі Пэйдж прызнаны найвялікшым гітарыстам усіх часоў, паведамляе Blabbermouth. Такія вынікі апытання, праведзенага амерыканскай радыёстанцыяй "Chop Shop". Спіс ста лепшых гітарыстаў быў складзены групай экспертаў з музычнай індустрыі. Гітарысты ацэньваліся па дзевяці крытэрам, уключаючы тэхнічнае майстэрства, уплыў на індустрыю, кампазітарства, унікальнасць гучання і сцэнічнае даўгалецце.

Другім у рэйтынгу лепшых стаў нябожчык Джымі Хендрыкс, а на трэцім месцы размясціўся гітарыст Van Halen Эддзі Ван Хален.

Першая дзясятка спісу выглядае наступным чынам:

   1. Джымі Пэйдж (Led Zeppelin)
   2. Джымі Хендрыкс
   3. Эддзі Ван Хален (Van Halen)
   4. Дэвід Гілмар (Pink Floyd)
   5. Кіт Рычардс (The Rolling Stones)
   6. Піт Таўнсенд (The Who)
   7. Стыў Вай
   8. Лес Пол
   9. Ангус Янг (AC/DC)
  10. Джэф Бэк

У рэйтынг таксама патрапілі Эрык Клэптан (13-е месца), Рычы Блэкмар (15-е месца), Джордж Харысан (18-е месца), Карлас Сантана (22-е месца), Брайн Мэй (28-е месца), Бі Бі Кінг (34-е месца), Джон Ленан (38-е месца), Марк Нопфлер (39-е месца), Эдж (45-е месца) і Гары Мур (62-е месца).

Фота: www.russiansanfran.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі