Джымі Пэйдж рыхтуе радыкальны "сольнік"
Гітарыст Led Zeppelin Джымі Пэйдж збіраецца запісаць сольны альбом,
паведамляе My Park Magazine. Па словах артыста, у студыі ён плануе
паэксперыментаваць і дамагчыся нетрадыцыйнага для сябе гучання. "У бліжэйшы год я хачу заняцца новым матэрыялам. У музычным сэнсе гэта павінна быць нешта радыкальнае, адрознае ад маіх ранейшых прац. Мне хацелася б паспрабаваць нешта цалкам іншае, рэалізаваць некаторыя амбіцыйныя праекты. Паглядзім, што з гэтага выйдзе", - адзначыў Пэйдж.
Пра прыблізныя тэрміны рэлізу новай студыйнай працы гітарыста Led Zeppelin пакуль нічога не паведамляецца. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады музыка ўдзельнічаў у некалькіх праектах, новая пласцінка стане ўсяго толькі другой самастойнай працай у дыскаграфіі Пэйджа. Дэбютная кружэлка гітарыста - Outrider – выйшла ў чэрвені 1988 года.
Нагадаем, у 2010 годзе Джымі Пэйдж збіраецца адправіцца ў турнэ, тэрміны
якога ўдакладняюцца.
Фота: www.segodnya.ua