"Джынсавая пятніца" ўведзеная ў міністэрствах Літвы
Чыноўнікі трох міністэрстваў Літвы, якія узначальваюць прадстаўнікі Саюза лібералаў, у апошні працоўны дзень тыдня з гэтага часу могуць знаходзіцца на службе ў адзежы вольнага стылю. У гэтых ведамствах уведзеная "джынсавая пятніца", паведамляе БЕЛТА.
Як растлумачыў першы намеснік старшыні Саюза лібералаў Гінтарас Сцепановічус, які ўзначальвае міністэрства адукацыі і навукі, "ліберальны касцюм" па пятніцах дазволены толькі тым чыноўнікам, якія не ўдзельнічаюць у гэты дзень у афіцыйных сустрэчах або іншых прадстаўнічых мерапрыемствах.