Дзіцячы конкурс керамікі прайшоў у Гомелі (фота)

19 красавіка ў Гарадскім цэнтры культуры ў Гомелі прайшоў II Адкрыты гарадскі дзіцячы конкурс керамікі. Усім ахвотнікам было прапанавана пазмагацца ў некалькіх намінацыях: дэкаратыўнае пано, традыцыйная гліняная цацка, скульптура і скульптурная кампазіцыя, прадметы інтэр’ера, упрыгожанні і біжутэрыя, калектыўныя творчыя працы.

У зале Цэнтра культуры дэманстраваліся не толькі дзіцячыя працы, але і вырабы дарослых майстроў, а таксама праходзілі майстар-класы для дзяцей па працы з глінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі