Дзмітрый Верхаўцоў не падышоў шатландскому “Селціку”
Абаронца наваполацкага “Нафтана” і зборнай Беларусі па футболе Дзмітрый Верхаўцоў не пяройдзе ў шатландскі “Селцік” у зімовае трансфернае вакно. Галоўны трэнер шатландскай каманды Тоні Моўбрэй наступным чынам пракаментаваў магчымы пераход беларускага футбаліста ў яго клуб: “Ён правёў з намі некалькі дзён. Гэта кваліфікаваны выканавец, які згуляў нямала добрых матчаў у нацыянальнай камандзе сваёй краіны. Тым не менш, мы вырашылі, што пакуль не будзем набываць Дзмітрыя. Працягнем за ім сачыць і вернемся да разгляду кандыдатуры Верхаўцова ўлетку”, — цытуе адмыслоўца сайт “Спорт Беларусь”.