Дзм.Ус: Далі ўказанне, каб за Лукашэнку ў Мінску прагаласавалі 80%

Каля шасці хвілінаў выступаў сёння ў эфіры беларускага тэлебачання кандыдат на прэзідэнта Дзмітры Ус. Прычым ён выйшаў у эфір, мяркуючы на ўсім, у вельмі хваравітым стане, адзначае БелаПАН.
Галоўная заява кандыдата тычылася інфармацыі, атрыманай з Адміністрацыі кіраўніка краіны. Згодна з гэтай інфармацыяй, у Мінску далі ўказанне забяспечыць яўку выбаршчыкаў на ўзроўні 70%, прычым за Аляксандра Лукашэнку павінна быць аддана 80% галасоў.

У сваім другім выступе Дзмітры Ус таксама паведаміў, што за яго прапанову ўнесці змены ў Выбарчы кодэкс падпісаліся сем кандыдатаў на прэзідэнта. Ён настойвае на прыняцці папраўкі ў найбліжэйшыя два тыдні. Свой ліст з гэтай нагоды спадар Ус накіруе галаве краіны 1 снежня.

Сутнасць папраўкі ў тым, каб кандыдат на прэзідэнта меў права накіроўваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі сваіх прадстаўнікоў з паўнамоцтвамі ў падліку бюлетэняз і правам подпісу пратаколаў галасавання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі