Дзве беларускія IT-кампаніі сыходзяць з Расіі
Дзве беларускія IT-кампаніі сыходзяць з Расіі. Гэта — Gurtam і Andersen. Першая аб'явіла пра прыпыненне продажаў. Яе прадукцыя выкарыстоўваецца для транспартнага маніторынгу, піша DW. "Мы верым, што гэтае рашэнне наблізіць той дзень, калі адновіцца мір, і мы зможам зноў казаць аб партнёрстве і развіцці", — гаворыцца ў заяве кампаніі.
Кампанія Andersen аб'явіла пра разрыў партнёрскіх дачыненняў з расійскімі кліентамі. У РФ у яе былі тры офісы і больш за 600 супрацоўнікаў. Кампанія выдзеліць 1,5 млн долараў на дапамогу калегам з Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.