Дзве беларускія тэнісісткі выйшлі ў паўфінал Кубку Крамля
Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Дар’я Кустава выйшлі ў паўфінал парнага разраду Кубка Крамля, які праходзіць у Маскве. 21 кастрычніка ў чвэрцьфінале беларуска-узбецкая пара Дар’я Кустава/Акгуль Аманмурадава выйгралі ў беларуска-расійскага дуэта Вольга Гаварцова/Ала Кудраўцава — 6:2, 6:3. Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Марыяй Кірыленка абыграла расійскі дуэт Вера Душэвіна/Анастасія Паўлючэнкава — 6:2, 6:4.
У паўфіналах Кустава і Аманмурадава сустрэнуцца з Эрані і Мартінэс Санчес. Пара Азаранка/Кірыленка згуляе супраць дуэту Дулька/Пенета, паведамляе БелаПАН.
У паўфіналах Кустава і Аманмурадава сустрэнуцца з Эрані і Мартінэс Санчес. Пара Азаранка/Кірыленка згуляе супраць дуэту Дулька/Пенета, паведамляе БелаПАН.