Дзве віцебскія фірмы бралі на камісію мабільнікі “мёртвых душ”
Болей за мільярд рублёў выручкі канфіскавалі ў дзвюх віцебскіх фірмаў, якія прадавалі мабільныя тэлефоны па фіктыўных дамовах камісіі, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Згодна з фальшывымі дакументамі, якія знайшла падатковая, абедзве фірмы бралі на рэалізацыю ў фізічных асобаў новыя тэлефоны. Праверка паказала, што людзей, чые тэлефоны прадаваліся праз “камісіёнку”, папросту не існуе. Усяго ж аформілі болей за 2 000 фіктыўных дамоваў з такімі “мёртвымі душамі”. Выручку і тавар канфіскавалі. Адной фірме выпісалі штраф на 1 мільён 700 тысяч рублёў, а другую аштрафавалі на 1 мільён 50 тысяч.