Дзяды Марозы і Cнягуркі наладзілі масавае вулічнае шэсце ў сталіцы

Каля 200 Дзядоў Марозаў і Cнягурак у пятніцу прайшлі па цэнтру беларускай сталіцы. Разам з імі ад Палацу спорту да Палацу Рэспублікі ішлі разнастайныя казачныя і фальклёрныя персанажы. Да шэсця далучыліся і народныя калектывы сталіцы, паведамляе БелаПАН. Ролю галоўнай Снягуркі выканала пераможца конкурса "Міс Мінск-2009" Марыя Кубракова, а галоўнага Дзеда Мароза — артыст і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Яны прыехалі на галоўную плошчу сталіцы на кабрыялеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі