Дзяніс Дзянісаў на волі (фотарэпартаж)
Сёння са следчага ізалятара №2 у Віцебску выпусцілі моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава. Дзяніс знаходзіўся там з 16 лютага. Яго затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі акцый пратэсту, якія праходзілі ў Віцебску ў чэрвені.
Дзяніса выпусцілі пад заклад у 15 з паловай мільёнаў. Грошы на працягу некалькіх тыдняў збіралі яго сябры і проста людзі, неабыякавыя да лёсу моладзевага актывіста. Як распавялі сябры Дзяніса, у акцыі па збору сродкаў прынялі ўдзел каля сотні чалавек. Ахвяравалі грошы і некаторыя арганізацыі.
Маці Дзяніса, Раіса Аляксееўна, і яго дзяўчына Таццяна ўнеслі заклад у панядзелак, 9 красавіка. Паводле спадарыні Дзянісавай, следчы запэўніў яе, што сына павінны выпусціць на працягу некалькіх гадзін пасля таго, як быў унесены заклад.
Дарэчы, у гэты дзень Дзянісу споўнілася 28 гадоў, і родныя спадзяваліся, што дзень нараджэння ён сустрэне дома. Але родным і сябрам Дзяніса давялося чакаць яго ля брамы СІЗА яшчэ два дні. Дзяніса выпусцілі толькі 11 красавіка а палове трэцяй.
Ля брамы СІЗА Дзяніса сустракалі бацькі, яго дзяўчына Таццяна, сябры і журналісты з недзяржаўных выданняў. Як распавёў Дзяніс, за час знаходжання ў следчым ізалятары яму давялося змяніць сем ці восем камер, і ўсюды да яго ставіліся з павагай.
Асабліва ўразіла хлопца тое, што ў дзень свайго нараджэння ён атрымаў некалькі дзесяткаў віншавальных лістоў, пераважна ад зусім незнаёмых людзей. Паводле словаў Дзяніса, ён таксама хацеў бы падзякаваць асабіста кожнаму, хто ахвяраваў грошы на яго вызваленне, але, на жаль, пакуль не ведае імёнаў усіх гэтых людзей.
Фота — Ядвіга Сташэўская