Дзярждэп ЗША паведаміў пра ўвядзенне санкцый супраць уладаў Беларусі

ЗША ўвялі аднабаковыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаніяў, а таксама пашырылі спіс грамадзянаў Беларусі, якім забаронены ўезд у Злучаныя Штаты.  Як гаворыцца ў паведамленні дзярждэпартамента, якое прыводзіць РІА Новости, "мы выкарыстоўваецца абмежаванні (на ўезд у ЗША) у дачыненні да тых, хто з'яўляецца адказным за дзеянні і палітыку, звязаныя з падзеямі 19 снежня. ЗША таксама працуюць над увядзеннем фінансавых санкцыяў у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзянаў".

"Крытэрам для ўключэння ў гэты спіс з'яўляецца ўдзел у дзеяннях, накіраваных на падрыў дэмакратычнага працэсу і парушэнне правоў чалавека", — заяўляе Дзярждэпа.

Акрамя таго, ізноў заблакаваныя ўсе здзелкі з "Белнафтахімам" і яго даччынымі кампаніямі ААТ "Лакафарба" і ААТ "Полацк Шкловалакно".

ЗША працягваюць патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх апазіцыянераў, якія змяшчаюцца па вартай, зняцця з іх усіх абвінавачанняў. "Мы будзем пераглядаць нашу палітыку ў залежнасці ад дзеянняў, якія будзе ажыццяўляць беларускі ўрад", — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі