Дзяржкантроль зноў праверыў, ці не спазняюцца чыноўнікі на працу
Камітэт дзяржкантролю сёння раніцай правяраў, ці своечасова мінскія чыноўнікі прыходзяць на працу.
Уваходы былі перакрытыя ў 35 міністэрстваў і ведамстваў. Праверкай займаліся 16 аператыўных груп.
Як нагадаў старшыня КДК Зянон Ломаць, гэта не першая праверка таго, як чыноўнікі прыходзяць на працу. Аналагічная праверка была праведзеная ў лістападзе 2008 года, інфармуе “Інтэрфакс”.