Дзяржсакратар Савета бяспекі: у нашай краіне не застой, а стабільнасць!
Леанід Мальцаў у аўторак выступіў на рэспубліканскім семінары для прэс-службаў дзяржорганаў і рэгіянальных прадстаўнікоў.
"Нельга блытаць застой і стабільнасць. Гэта розныя рэчы", — цытуе словы дзяржсакратара Савета бяспекі БЕЛТА.
Мальцаў таксама адзначыў, што эканамічныя працэсы ў іншых рэгіёнах, у прыватнасці ў Еўрасаюзе, уплываюць і на Беларусь. "Трэба гэта ацэньваць і прымаць рашэнне, як у сябе забяспечыць эканамічную стабільнасць, а на яе базе — сацыяльную, ну і далей — стабільнасць палітычную", — сказаў Леанід Мальцаў.
Фота — bymedia.net