Дзяўчынка і загадчыца крамы сцягнулі злодзея з даху

Узнагароду ад міліцыі атрымала 17-гадовая Вікторыя Камісарава з Віцебска. Дзяўчына паехала адпачываць у вёску Пестуніца да родзічаў, і там... затрымала злодзея. Нават двух!
Віка гуляла з сяброўкамі, калі заўважыла, што на даху вясковай крамы нехта аддзірае ліст шыферу. Дзяўчаты патэлефанавалі загадчыцы крамы, тая прыбегла і... разам з Вікай сцягнула з даху п’янага хлопца. Той спачатку спрабаваў напужаць іх, расказаўшы, што толькі днямі выйшаў на свабоду, бо адбываў пакаранне за забойства. А потым ледзьве на расплакаўся і патлумачыў, што палез у краму за прадуктамі, бо вельмі ж есці хацелася.

Пакуль прыехала міліцыя, дзяўчаты здолелі... затрымаць яшчэ аднаго злодзея. Прыяцель першага злачынцы, занепакоены, што таго доўга няма, пайшоў яго шукаць. Хутка абодва злодзея апынуліся ў пастарунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі