Дзяўчыну, якая знікла ў Гомелі, знайшлі ў доме цыганскай сям'і

У той дзень 15-гадовая дзяўчына пайшла з дому сваёй сястры, старонкі ў сацсетках выдаліла, а тэлефон разбіла. Да пошукаў падлетка падключыўся гомельскі пошукава-выратавальны атрад.

Па тэлефоне, паказаным у арыенціроўцы, у атрад патэлефанавала жанчына і сказала, што бачыла падобную дзяўчыну ў пасёлку Прыбор Гомельскага раёна. Інфармацыю перадалі міліцыі, пасля чаго аператыўнікі выехалі ў пасёлак, каб апытаць мясцовых жыхароў.

У выніку дзяўчыну знайшлі ў доме цыганоў. Аб матывах ўцёкаў з дому падлетак пакуль не распавядае, міліцыя праводзіць разбіральніцтва, інфармуе БелаПАН.

Здымак з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі