ЕC спадзяецца, што ўказ пра рэгуляванне інтэрнэту ў Беларусі перагледзяць

Луц Гуэлнэр, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан у размове з Радыё Свабода пракаментаваў нядаўні ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра рэгуляваньне інтэрнэту.
Луц Гуэлнэр: “Гэты новы прэзідэнцкі ўказ наконт інтэрнэту, калі ён уступіць у дзеянне, зразумела, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядаем гэтае пытанне як значны крок у няправільным напрамку. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады яго перагледзяць. Мы занепакоеныя новымі абмежаваннямі свабоды слова і свабоды ў цэлым, асабліва ў той момант, калі мы, як Еўрасаюз, імкнемся да паступовага супрацоўніцтва з Беларуссю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі