Эдуард Малафееў афіцыйна ўзначаліў піцерскае "Дынама"
Беларускі спецыяліст Эдуард Малафееў афіцыйна ўзначаліў футбольны клуб "Дынама" з Санкт-Пецярбурга. Кантракт падпісаны да канца сезону-2010 з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін год, адзначае "Спорт Беларусь". У 2009 годзе Эдуард Васільевіч ужо кіраваў пецярбургскімі дынамаўцамі. Перад трэнерам і камандай ставіцца задача замацавацца ў першым дывізіёне.