Эканамічны крызіс справакаваў рост сардэчна-сасудзістых захворванняў
Рост сардэчна-сасудзістых захворванняў справакаваў эканамічны крызіс у Беларусі і свеце. Аб гэтым 27 ліпеня паведаміў дырэктар рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочэк. Звязана гэта у першую чаргу з павышэннем колькасці стрэсаў. Мрочэк: "Для грамадства, каб паўстала падвышаная колькасць смерцяў ад хвароб сістэмы кровазвароту, як і пры надвор'і, патрэбна рэзкая змена. Страта, напрыклад, жыццёвых перспектыў у часткі насельніцтва".
Адзначым, што калі ў дакрызісным 2008 годзе ад хвароб сістэмы кровазвароту памерла 70 тысяч беларусаў, то ў 2009 годзе — ужо 73 тысячы.
Адзначым, што калі ў дакрызісным 2008 годзе ад хвароб сістэмы кровазвароту памерла 70 тысяч беларусаў, то ў 2009 годзе — ужо 73 тысячы.