Эканаміст: Дэвальвацыя рубля прывядзе да 15-адсоткавага росту коштаў

Чарговая дэвальвацыя рубля прывядзе да 15-адсоткавага росту коштаў на спажывецкія тавары. Такі прагноз агенцтву БелаПАН выказаў навуковы супрацоўнік Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Зміцер Крук.

На яго думку, пры 30-адсоткавай дэвальвацыі рубля кошты на імпартныя тавары могуць вырасці на 25-26%. У цэлым жа, лічыць эканаміст, варта чакаць 15-адсоткавага павышэння коштаў на спажывецкія тавары з-за "рэальнай фінансавай даларызацыі".

Крук адзначае, што ў нас кошты на многія ўнутраныя тавары без імпартных складнікаў альбо з малой часткай іх фармуюцца ў доларах. Адпаведна, попыт на іх арыентуецца на доларавы кошт. Гэта прыводзіць да таго, што прапарцыйна імпартным таварам, але меншымі тэмпамі пачынаюць павышацца кошты і на айчынныя тавары.

Нагадаем, 9 студзеня, згодна з рашэннем Нацбанка, адмяняецца камісійны збор на куплю валюты для насельніцтва. 8 студзеня, па рашэнні ўрада, абнулены 30-адсоткавы падатак на куплю валюты для прадпрыемстваў. У чацвер на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара вырас адразу на 960 рублёў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі