Экс-чэмпіёна свету беларуса Ляховіча накаўтавалі ў першым раўндзе (відэа)
Бой адбыўся ўвечары 9 жніўня.
Прафесійны беларускі баксёр па мянушцы "Белы воўк" Сяргей Ляховіч быў накаўтаваны ў першым раўндзе амерыканцам Дэантэем Уайлдэрам. Для Ляховіча гэтая параза стала трэцяй запар і шостай у кар’еры. Амерыканец, у сваю чаргу, на прафесійным рынгу выйграў усе свае 29 баёў. Бой праходзіў у ЗША, у мястэчку Індзіо.
Сяргей Ляховіч - беларускі баксёр-прафесіянал, выступае ў цяжкай вагавай катэгорыі. Чэмпіён свету 2006 года па версіі WBO.