Экс-кіраўніка "Белнафтахіму" раптоўна вызвалілі
22 снежня з Бабруйскай калоніі нечакана вызвалілі былога кіраўніка "Белнафтахіму" Аляксандра Бароўскага. Фармулёўка, з якой Бароўскі апынуўся на волі ўсяго праз паўтара года пасля арышту, невядомая. Нагадаем, што 27 сакавіка 2008 года Вярхоўны суд Беларусі асудзіў Аляксандра Бароўскага на пяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Пад арыштам ён знаходзіўся з 29 траўня 2007 года.
Тады суд прызнаў чыноўніка вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула за сабой значную матэрыяльную шкоду. І хаця намеснік генпракурора патрабаваў спагнаць з Бароўскага 3 млрд 428 млн рублёў, суд гэтае патрабаванне не задаволіў, адзначае Бюлетэнь-онлайн.