Экс-палітвязня Францкевіча дэпартавалі з Украіны ў Беларусь

Экс-палітвязня Францкевіча дэпартавалі з Украіны ў Беларусь

Экс-палітвязня Аляксандра Францкевіча ўвечары 18 чэрвеня затрымала ў Кіеве Служба бяспекі Украіны і ўначы дэпартавала ў Беларусь. Пра гэта напісала ў Фэйсбуку журналістка Яўгенія Доўгая.

"Учора ўвечары былы палітвязень Аляксандр Францкевіч быў затрыманы ў Кіеве, магчыма, супрацоўнікамі СБУ і ўжо сёння ў 3 гадзіны ночы дэпартаваны на тэрыторыю РБ", — паведаміла яна.

Францкевіч — актывіст анархісцкага руху. У 2011 годзе быў асуджаны на тры гады зняволення па абвінавачанні ў злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці і несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі. Раней ён і яшчэ чацвёра ягоных паплечнікаў былі затрыманыя па падазрэнні ў падпале расійскай амбасады і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Францкевіча палітвязнем.

Хлопец выйшаў на волю ў верасні 2013-га, а ў 2015-м з'ехаў у Кіеў. Там ён атрымаў від на жыхарства і працаваў праграмістам, падтрымліваў сувязь з анархістамі. У 2018 годзе Францкевіч паведамляў беларускім журналістам, што на яго пачаўся ціск з боку СБУ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі