Экс-старшыня Еўрапарламента: У Еўропе найменш дэмакратыі ў Беларусі

У Еўропе сёння "фактычна няма іншай краіны, дзе было б менш дэмакратычнага развіцця, чым у Беларусі". Такое меркаванне ў інтэрв`ю БелаПАН выказаў новы кіраўнік Фонду Конрада Адэнаўэра, экс-старшыня Еўрапарламента, еўрадэпутат Ханс-Герт Пётэрынг.
Пётэрынг сказаў, што прыехаў у Беларусь, каб падтрымаць дэмакратычныя рухі, якія выступаюць за свабодную і прававую Беларусь. "Было б няправільна закрыцца ў шчаслівай Германіі і Еўрасаюзе, атрымліваць асалоду ад свабоды і дэмакратыіі забыць пра тых, хто жыве не ў свабодным грамадстве", — заявіў нямецкі палітык.

Ханс-Герт Пётэрынг адзначыў, што падчас візіту ў Мінск 11—13 лютага "пераканаўся ў думцы, што ў Беларусі аўтарытарны рэжым і дэмакратычным сілам вельмі складана свабодна развівацца". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі