Экспарт беларускіх тавараў у Расію павялічыўся на 39% у параўнанні з леташнім
Бюджэт Расіі за студзень — чэрвень 2010 года атрымаў 19 мільярдаў расійскіх рублёў у якасці падатку на дададзеную вартасць на тавары, увазныя на тэрыторыю РФ з Беларусі. Гэта на 39% больш, чым за той жа перыяд летась, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на Федэральную падатковую службу Расіі. Адпаведна ў параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года павялічыўся і таваразварот паміж Беларуссю і Расіяй.
Але, па словах аналітыка Сяргея Чалага, гэта тлумачыцца не надзвычайнай актывізацыяй гандлёвых адносінаў паміж суседнімі краінамі сёлета. Справа ў тым, што ў першай палове 2009 года экспарт беларускіх тавараў у Расію істотна страціў праз наступствы сусветнага эканамічнага крызісу. Такім чынам, зараз адбываецца своеасаблівае "вяртанне" экспарту.