Эксперт: На Лукашэнку адпрацоўваецца мадэль адхілення Пуціна

Пра гэта сёння заявіў ІА REGNUM расійскі палітолаг Павел Свяценкаў.

Свяценкаў мяркуе, што, нягледзячы на рознагалоссі паміж Мінскам і Масквой, Лукашэнка застаецца бліжэйшым саюзнікам Расіі. Таму яшчэ да 31 студзеня, калі ЕС прыме канчатковае рашэнне аб санкцыях, Масква павінна заняць пэўную пазіцыю ў дачыненні да Мінска.

"Жорсткасць санкцыяў ЕС залежыць ад цвёрдасці пазіцыі Расіі. Захад не можа не ўлічваць інтарэсы Расіі, не можа не ўлічваць тое, што Беларусь з'яўляецца сябрам Саюза Расіі і Беларусі. Зразумела, што такія "наезды" на Беларусь магчымыя толькі з папушчальніцтвам Масквы, пры тым, што яна глядзіць на сітуацыю скрозь пальцы", — заявіў палітолаг.

Эксперт лічыць, што "ў выпадку з Лукашэнкам адпрацоўваецца мадэль ціску на Расію для адхілення ад улады Ўладзіміра Пуціна ў найбліжэйшай будучыні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі