Эксперты АБСЕ вырашылі, што журналіст Бябенін скончыў жыццё самагубствам
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 23 лістапада на афіцыйным сайце АБСЕ.
Дакументальна пацверджаны агляд месца здарэння, сабраныя на месцы здарэння прадметы, вынікі даследавання і аналіз сабраных матэрыялаў не даюць прычынаў сумнявацца ў высновах афіцыйнага следства, вырашылі эксперты. Вусныя сведчанні, уключаныя ў матэрыялы справы, у тым ліку сведчанні сваякоў, сяброў і калег, не далі ніякіх дадатковых фактаў ці доказаў, гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.
На думку экспертаў, як перадае БелаПАН, вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, ясна сведчаць, што прычынай смерці стала самагубства праз павешанне.
У той жа час у паведамленні адзначаецца: АБСЕ прасілі забяспечыць тэхнічную ацэнку, а не поўнае расследаванне гэтай трагічнай смерці.