Эксперыментальны "Fun house" адкрыўся ў Мінску
У сталічным клубе "Broadway" адкрыўся фестываль эксперыментальных моладзевых арт-праектаў "Fun House". Праграма фестывалю абяцала ўдзел артыстаў самых розных накірункаў: тэатры "Kresiva" і "Без шума и пыли", шоу-дуэт "Шоколад", этна-гурт "Fratrez" і прыджазованы "БульварЪ", шматлікія перфомансы, бодзі-арт, паказ дызайнерскага адзення мадэльера Вольгі Крывец і чароўны ambient гурт "The winter war in Tibet".
Амбасадар Індыі Аніл Кумар
Глава адміністратыўнай секцыі па пытаннях культуры Амбасады Рэспублікі Карэя ў Беларусі Гу Кванг Іл і акцёры фестывалю
Дырэкцыя фестывалю Марына Гаеўская, Андрэй Самародаў, Ілля Давыдаў
Вакалістка Юлія Назаранка
шоў-дуэт "Шоколад"
Амбасадар Індыі Аніл Кумар з жонкай
музычны калектыў Fratres
На фестывалі прысутнічалі прадстадстаўнікі амбасадаў Венгрыі, Карэі, Індыі, Арменіі, Грузіі ў Беларусі.
Амбасадар Індыі Аніл Кумар
Глава адміністратыўнай секцыі па пытаннях культуры Амбасады Рэспублікі Карэя ў Беларусі Гу Кванг Іл і акцёры фестывалю
Дырэкцыя фестывалю Марына Гаеўская, Андрэй Самародаў, Ілля Давыдаў
Вакалістка Юлія Назаранка
Пра тое, "як выглядаюць сапраўдныя мужчыны" мы даведаліся з паказа калекцыі "Женихи.тут.бай" дызайнера Святланы Гнядзёнак
шоў-дуэт "Шоколад"
Наведвальнікаў фестывалю аказалася вельмі шмат, таму нягледзячы на тое, што на першым паверсе клуба "Broadway" прыбралі ўсе столікі, месцаў для ўсіх жадаючых не хапала і, у чаканні працягу шоў, многія размясціліся на падлозе.
Адным з самых яскравых і захапляльных нумароў адкрыцця фестывалю "Fun House" стаў паказ авангарднай калекцыі вобразаў дызайнера Вольгі Крывец пры дапамозе беларускага цырка "Kresiva". Мадэлі калекцыі можна разглядзець толькі ў ультрафіялеце.
Амбасадар Індыі Аніл Кумар з жонкай
музычны калектыў Fratres
Фестываль ладзіцца ў межах праекту "Развитие" пры падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША і працягнецца да 3-га красавіка.