Экзіт-полы: 53% шатландцаў супраць незалежнасці ад Брытаніі

Паводле звестак экзіт-пола, на рэферэндуме ў пытанні незалежнасці Шатландыі большасць выбарцаў выказалася супраць выхаду са Злучанага Каралеўства, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Аднак варта адзначыць, што вынік гэтага экзіт-пола можа быць недакладным, асабліва пры такой малой розніцы паміж прыхільнікамі і праціўнікамі незалежнасці Шатландыі. Адметна, што ніводзін буйны медыяхолдынг Брытаніі не замовіў экзіт-пол на гэты рэферэндум, як гэта робіць звычайна.
 
Рэферэндум пачаўся ў чацвер а 7 раніцы паводле мясцовага часу і скончыцца а 10 вечара. Жыхарам Шатландыі прапануюць адказаць на пытанне ад далейшым існаванні саюзу з Брытаніяй: ці павінна Шатландыя стаць незалежнай краінай? У выпадку станоўчага адказу большасці выбаршчыкаў, 24 сакавіка 2016 году Шатландыя будзе абвешчаная незалежнай.

Шатландыя была ў складзе Брытаніі 307 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі