Электрычка кантузіла жанчыну, якая ішла каля чыгункі
Здарэнне адбылося ў Латвіі.
Як паведамляе сайт delfi.lv, 52-гадовая жанчына занадта блізка ішла ад рэек. У выніку электрычка, якая праязджала міма, закранула яе. Пацярпелую ў цяжкім стане прывезлі ў лякарню. Там былі канстатаваныя не толькі шматлікія траўмы, але і алкагольнае ап'яненне жанчыны.