Электрычнасць і газ падаражэлі на 20 %

Новыя тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстаноўлены пастановай беларускага ўрада. Тарыфы на газ і электрычнасць для насельніцтва ўзраслі на 20 %, цеплавую энергію на 12 %.

Электраэнергія будзе каштаваць 112,1 рубля за 1кВт/гадзіну. У кватэрах, абсталяваных электраплітамі, гэтая лічба складае 81,2 рубля за кілават/гадзіну. Газ у жылых дамах і кватэрах, дзе ўстаноўленыя лічыльнікі, у ацяпляльны сезон будзе каштаваць 141 рубель за кубічны метр, а ў летні перыяд — 242 рублі.


У дамах і кватэрах без індывідуальных лічыльнікаў газа пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння людзям давядзецца выкласці 1936 рублёў у месяц за аднаго чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі