"Элітнасць" жытла будуць вызначаць адмысловыя камісіі

Адмысловыя камісіі для вызначэння "элітнасці" кватэраў і жылых сядзібаў з'явяцца ў Беларусі. Гэты захад звязаны з тым, што з 1 чэрвеня ўладальнікі дамоў падвышанай камфортнасці будуць аплачваць камунальныя паслугі напоўніцу. Пра стварэнне камісіяў, якія і будуць адрозніваць элітныя кватэры ад звычайных, 15 траўня на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік Упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Эдмунд Грышкевіч:

Эдмунд Грышкевіч: "Будуць створаныя камісіі, з дапамогай якіх мы будзем збіраць аператыўныя звесткі. Да 25-га чысла павінна быць праведзена поўная інвентарызацыя з выкарыстаннем тэхнічнага ўліку. Тэхнічны ўлік у нас вядуць агенцтвы па рэгістрацыі і зямельным кадастры. Маюцца ўсе дакументы для таго, каб хутка і якасна правесці інвентарызацыю жыллёвага фонду".

Камісіі правядуць праверку ўсіх дамоў сядзібнага тыпу, плошча якіх перавышае 200 квадратных метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі