Элтан Джон запрасіў Мядзведзева на свой канцэрт у Піцеры

Сэр Элтан Джон даслаў запрашэнне на свой піцерскі канцэрт, запланаваны на 13 снежня, прэзідэнту Расіі Змітру Мядзведзеву, паведамляе “Лента.Ру”. У запрашэнні Джон характарызуе Мадзведзева як шчырага прыхільніка рок-музыкі і выказвае спадзяванне, што прэзідэнт прыме запрашэнне.

Нагадаем, Зміцер Мядзведзеў вядомы сваёй любоўю да рок-музыкі. Яго любімыя гурты - Deep Purple, Black Sabbath и Led Zeppelin. Не так даўно прэса шырока асвячала сустрэчу Мядзведзева з Бона.

Фота: www.rian.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі