Эмануіл Зельцэр да 30 чэрвеня прыпыніў галадоўку

Да 30 чэрвеня амерыканскі адвакат Эмануіл Зельцэр, які адбывае трохгадовы тэрмін зняволення ў магілёўскай калоніі, прыпыніў галадоўку.
Ён спадзяецца, што да гэтага часу суд і адміністрацыя калоніі высвятляць, у каго згубіліся дакументы, якія даюць яму права на амністыю. Пра гэта пасля візіту ў калонію паведаміў адвакат Зміцер Гарачка, піша “Беларускі партызан”.

Нагадаем, Эмануіл Зельцэр абвясціў галадоўку 8 чэрвеня ад безвыходнасці: Мінскі гарсуд не падае адміністрацыі калоніі даведку аб адсутнасці судовых прэтэнзій да амерыканца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі