Эмі Ўайнхаўс выбрала супрацоўніцтва з Gorillaz замест запісу альбома

Брытанская спявачка Эмі Ўайнхаўс прыпыніла запіс свайго новага альбома дзеля супрацоўніцтва з праектам Дэймана Албарна Gorillaz.
Гэтае рашэнне справакаваў канфлікт спявачкі з яе гуказапісваючай кампаніяй Universal. Замест запісу альбома Эмі дамовілася аб сумеснай творчасці з Gorillaz, якая выдаецца на канкуруючым з Universal лэйбле EMI.

Раней Уайнхаўс ужо падрыхтавала дэма-запісы для сваёй будучай пласцінкі, якая стане трэцяй у яе дыскаграфіі. Аднак замест звыклага для яе рэтра-соўла песні былі зробленыя ў стылістыцы рэгі, і лэйбл прапанаваў Ўайнхаўс іх перапісаць.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі