Эмі Уайнхаўс з'явіцца ў музеі мадам Цюсо

Скандальная брытанская спявачка Эмі Уайнхаус будзе ўшанаваная ў выглядзе экспанату музея Мадам Цюсо ў Лондане. Васковая фігура спявачкі, з фірмовым начосам тыпу «вулей» і татуіроўкамі, будзе прадстаўленая шырокай публіцы ў ліпені.

Генеральны менеджэр музея Эдвард Фулер заявіў, што «вельмі рады з'яўленню фігуры Эмі. Яна сапраўдны вобраз сучаснай брытанскай музыкі і сусветна прызнаная зорка, якую вельмі жадаюць убачыць нашы госці».

Васковая Эмі будзе не адзінай прадстаўніцай сучаснага шоў-бізу, у музеі яе ўжо чакаюць васковыя копіі Беёнс і Джасціна Цімберлэйка.

Нагадаю, днямі спявачку выпісалі з лонданскай лякарні, куды яна была дастаўленая пасля таго, як згубіла прытомнасць у сваім доме.

Лекары дазволілі Эмі, у якой праблемы з лёгкімі з-за сталага палення, адлучыцца з клінікі на выхадныя, каб яна выступіла на фэсце Гластанбэры і ўзяла ўдзел у лонданскім канцэрце, прысвечаным 90-гадоваму юбілею Нэльсана Мандэлы.

Пасля таго, як Уанхаўс вярнулася ў клініку, медыкі палічылі яе стан здавальняючым і вырашылі, што яна можа ісці дамоў і працягваць лячэнне амбулаторна.

Дадам, што наступны канцэрт Эмі Уайнхаўс адбудзецца на фэсце Oxegen, які пройдзе з 11 па 13 ліпеня ў Ірландыі.

Фота: www.innthecold.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі