Эмір Кустурыца зніме фільм пра Расію

Славуты сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца збіраецца зняць фільм пра Расію. На галоўную жаночую ролю ён плануе запрасіць Інгеборге Дапкунайтэ. Сярод прэтэндэнтаў на галоўную мужчынскую – Канстанцін Хабенскі і Іван Ургант.

Цяпер Кустурыца піша сцэнарый стужкі. Здымкі фільма ён плануе пачаць у сярэдзіне наступнага года. Пройдуць яны, як чакаецца, адразу ў некалькіх гарадах. У фільме будуць гучаць песні самога Кустурыцы.

Дарэчы, стваральнік "Чорнай коткі, белага ката", "Андэграўнда" і іншых сусветнавядомых фільмаў неўзабаве плануе прыехаць у Маскву, каб пагутарыць са сваімі прыхільнікамі і даць адзіны клубны канцэрт з гуртом The No Smoking Orchestra.

Адначасова рэжысёр пагрузіцца ў расійскае жыццё і натхніцца на напісанне сцэнарыя, адзначае сайт utro.ru.

Фота: festival-cannes.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі